Прэзент ад Лукашэнкі бразільскаму прэзідэнту перадаў пасол Беларусі Сяргей Лукашэвіч падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Бразіліі Жэралду Алкміну. Фота: МЗС

Прэзент ад Лукашэнкі бразільскаму прэзідэнту перадаў пасол Беларусі Сяргей Лукашэвіч падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Бразіліі Жэралду Алкміну. Фота: МЗС

Рэч у тым, што хакей з шайбай — від спорту, які не толькі ў Бразіліі, але і ва ўсёй Паўднёвай Амерыцы не мае папулярнасці і фактычна не развіваецца. Фармальна нацыянальная спартыўная федэрацыя гэтай краіны была прызнаная ІІХФ яшчэ ў 1984 годзе, але з таго часу бразільцы ніколі не рабілі спробаў сур'ёзна выйсці на міжнародную арэну. Увогуле першую гульню яны правялі толькі ў 2014 годзе са зборнай Мексікі, прайграўшы 0:16.

У сучаснай структуры хакейных чэмпіянатаў свету ёсць пяць дывізіёнаў рознага ўзроўню. У найніжэйшым, IV, сёлета гулялі каманды такіх «хакейных» краін, як Кувейт, Манголія, Інданезія і Філіпіны. Але бразільцы, як і іншыя паўднёваамерыканцы, не заяўляюцца нават туды — настолькі гэты від спорту ў іх непапулярны. 

Краіны паводле ўдзелу ў чэмпіянаце свету па хакеі 2023 года. Фота: Вікіпедыя. Колер Беларусі і Бразіліі аднолькавы, але па розных прычынах

Краіны паводле ўдзелу ў чэмпіянаце свету па хакеі 2023 года. Фота: Вікіпедыя. Колер Беларусі і Бразіліі аднолькавы, але па розных прычынах

Дарэчы, адхіленая ад міжнародных спаборніцтваў разам з Беларуссю Расія ў якасці альтэрнатывы хоча арганізаваць хакейны турнір у рамках арганізацыі БРІКС, у якую ўваходзяць, акрамя Расіі, Бразілія, Індыя, Кітай і Паўднёваафрыканская Рэспубліка. На вышэйпададзенай карце можна наглядна ацаніць узровень гэтага турніру, калі яго ўдасца ўвасобіць у рэальнасць.

Чытайце таксама:

«Калі краіна вядзе вайну, як яна можа выступаць?» — аўтар латвійскага «Цуду на лёдзе» пра адхіленне Расіі і Беларусі

У гродзенскіх кінатэатрах замест сусветных навінак паказваюць беларускі хакей

Вядучаму хакейных матчаў Лукашэнкi паралізавала частку твару

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
28
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3