Яго судзілі разам з Аляксандрам Бабровым, якога таксама сёння памілавалі, па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

17 жніўня на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту супраць мірных пратэстоўцаў Говар разам з іншымі працаўнікамі БМЗ перакрыў дарогу для тэхналагічнага транспарту на тэрыторыі завода. 1 лютага 2021 года Яўгену прысудзілі два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У верасні 2021 палітвязня па памілаванні перавялі з калоніі на «хімію».

У пачатку ліпеня ён выйшаў на волю з бярозаўскай ПУАТ-3, цалкам адбыўшы тэрмін. У зняволенні Яўген адбыў больш за 2 гады і 5 месяцаў.

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0