У чаканні Джо Байдэна перад прэзідэнцкім палацам у Вільні. Фота: AP Photo / Susan Walsh

У чаканні Джо Байдэна перад прэзідэнцкім палацам у Вільні. Фота: AP Photo / Susan Walsh

У Вільню прыбывае больш за тры тысячы членаў замежных дэлегацый, каля дзвюх тысяч прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый і міжнародных медыя. На парадку дня лідараў Альянсу — увага да пытанняў калектыўнай абароны НАТА, узмацнення стрымлівання і падтрымкі Украіны, піша Delfi.lt.

На Віленскім саміце Украіна спадзяецца атрымаць выразны сігнал адносна перспектывы яе сяброўства ў NATO. Аднак лідары заходніх краін і Альянсу адзначаюць, што ў сувязі з расійскай вайной ва Украіне пытанне аб яе сяброўстве не можа абмяркоўвацца. 

Члены Альянсу маюць намер таксама дамовіцца аб павелічэнні асігнаванняў на абаронны сектар. Цяпер краіны кіруюцца Валійскім пагадненнем 2014 г., якое прадугледжвае імкненне краін НАТА да 2024 года павялічыць выдаткі на нацыянальную абарону не менш чым да двух працэнтаў валавога ўнутранага прадукту (ВУП).

На Віленскім саміце плануецца дамовіцца, што два працэнты ВУП будзе мінімальным парогам — так званай «падлогай». Кіраўнікі краін НАТА таксама маюць намер дамовіцца аб неабходнасці надаваць больш увагі ўсходняму флангу Альянсу і ўмацоўваць перадавыя сілы НАТА, супрацьпаветраную і супрацьракетную абарону. 

Чытайце таксама:

Чаго чакае Украіна ад саміту НАТА ў Вільні?

«NATO ператварыла Вільню ў крэпасць». Альянс умацоўвае мяжу з Беларуссю перад самітам у сталіцы Літвы

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0