Фота: Dursun Aydemir/Anadolu Agency/Bloomberg via Getty Images

Фота: Dursun Aydemir/Anadolu Agency/Bloomberg via Getty Images

Акрамя таго, Эрдаган паабяцаў агучыць гэтую самую пазіцыю на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам і генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам.

«Я звяртаюся да тых краін, якія прымушаюць Турцыю ўжо больш за 50 гадоў чакаць перад дзвярыма ў Еўрасаюз. Спачатку адкрыйце шлях для Турцыі ў ЕС, а затым мы адкрыем шлях для Швецыі ў НАТА, як ужо зрабілі для Фінляндыі», — заявіў турэцкі прэзідэнт перад адпраўленнем у Вільню, паведамляе Reuters.

Эрдаган не ўдакладніў, што менавіта ён меў на ўвазе пад словамі «адкрыць шлях» у ЕС. Прэс-сакратарка Еўракамісіі Дана Спінант заявіла, што не варта звязваць два розныя працэсы: уступленне Швецыі ў НАТА і Турцыі — у Еўрасаюз.

«У ЕС вельмі структураваны працэс пашырэння, і ёсць вельмі выразны набор крокаў», — заявіла яна журналістам у Бруселі, паведамляе Bloomberg.

Турцыя імкнецца ўступіць у ЕС з 1980-х гадоў. Афіцыйныя перамовы пачаліся яшчэ ў 2005 годзе, аднак ужо даўно зайшлі ў тупік. Прычыны рознагалоссяў — правы чалавека ў Турцыі, незалежнасць судовай сістэмы і разведка Анкарой энергетычных рэсурсаў у спрэчных водах вакол Кіпра.

Швецыя падала заяўку на ўступленне ў НАТА летась разам з Фінляндыяй пасля ўварвання Расіі ва Украіну. З-за складанасцяў у дасягненні згоды паміж Анкарой і Стакгольмам Фінляндыя ўступала ў блок самастойна і стала паўнапраўным сябрам Альянсу ў красавіку гэтага года.

Чытайце таксама:

Лідары Швецыі і Турцыі сустрэнуцца напярэдадні саміту NATO

Ва Украіне ўжо будуецца завод па вытворчасці «Байрактараў»

Эрдаган: Украіна заслугоўвае быць у NATO

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
7