Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

 У начныя і ранішнія гадзіны месцамі на паўднёвым захадзе прагназуюцца вельмі моцныя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы.

Вецер пераменных кірункаў 5-10 м/с, пры навальніцах месцамі парывы ўзмоцняцца да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Уначы будзе ад плюс 9°С да +15°С, удзень — ад 14°С да плюс +20°С. Месцамі да +23°С.

У Мінску ўначы +12..+14°С, удзень +16..+18°С. І ноччу, і днём прагназуецца дождж.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1