Байдэн у Кіеве. 20 лютага 2023 года. Ukrainian Presidential Press Office via AP

Байдэн у Кіеве. 20 лютага 2023 года. Ukrainian Presidential Press Office via AP

Пра гэта падчас брыфінгу ў панядзелак, 26 чэрвеня, заявіў каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі, як паведамляе «Еўрапейская праўда».

Кірбі адзначыў, што пасля размовы з прэзідэнтам Зяленскім у нядзелю ў Байдэна не было яшчэ адных перамоваў з ім.

«Але, як вы чулі, прэзідэнт сказаў, што ён разлічвае зноў пагаварыць з прэзідэнтам Зяленскім вельмі і вельмі скора. І, вядома ж, мы аб'явім вам пра гэта, калі гэта адбудзецца, як мы заўсёды гэта робім», — сказаў Кірбі.

Папярэдняя размова Байдэна і Зяленскага адбылася 25 чэрвеня. У ёй прэзідэнты абмеркавалі контрнаступ і спробу бунту ў РФ.

Паводле звестак крыніц тэлеканала, падчас бунту «Вагнера» саюзнікі на розных узроўнях звярталіся да ўкраінскіх чыноўнікаў, адгаворваючы ад нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі падчас бунту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0