Фота: сацыяльныя сеткі

Фота: сацыяльныя сеткі

Саюзнікі на розных узроўнях звязваліся з афіцыйнымі асобамі Украіны і раілі не выкарыстоўваць хаос у Расіі, выкліканы мяцяжом Прыгожына, для нанясення ўдараў па РФ. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на CNN.

Па словах неназванага заходняга чыноўніка, пасланне «не разгойдваць лодку» было перададзена на ўзроўні міністраў замежных спраў, намеснікаў і праз паслоў. Асцярогі заключаліся ў тым, што Украіну і Захад будуць разглядаць як тых, хто дапамагае Прыгожыну і пагражаюць суверэнітэту Расіі.

«Саюзнікі папярэджвалі ўкраінцаў не правакаваць сітуацыю: выкарыстоўвайце магчымасці на тэрыторыі Украіны, але не ўцягвайцеся ва ўнутраныя справы і не наносьце ўдары па вайсковых аб'ектах унутры Расіі», — сказаў чыноўнік.

***

23 чэрвеня Прыгожын абвясціў, што ідзе «на Маскву», бо не хоча, каб Расія жыла «ў карупцыі і хлусні». Ён заклікаў не супраціўляцца наймітам, інакш яны будуць знішчаць усіх, хто ім будзе замінаць.

Ужо раніцай «вагнераўцы» ўзялі пад кантроль частку вайсковых аб'ектаў Растова-на-Доне і высунуліся ў бок Масквы, прайшоўшы Варонежскую, Ліпецкую і Тульскую вобласці.

У Расіі распачалі супраць яго крымінальную справу, Пуцін назваў мяцеж здрадай, а ў Маскве і вобласці ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

Аднак ужо ўвечары Прыгожын абвясціў, што разварочвае калоны і ідзе назад. У Крамлі заявілі, што справу супраць яго закрыюць, сам верхавод ПВК «пойдзе ў Беларусь». Таксама яны паабяцалі не пераследаваць яго наймітаў. Гэта стала нібыта следствам перамоваў Прыгожына з Аляксандрам Лукашэнкам. Таксама стала вядома, што калоны ПВК «Вагнер» могуць пайсці ў Беларусь.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўнік ЦРУ параіў Прыгожыну не падыходзіць да незавешаных вокнаў у Беларусі

Дэталі таго, што адбывалася ў Крамлі і Растове 23—24 чэрвеня, праліваюць святло на ролю Лукашэнкі і аслабленне Пуціна

«Фенаменальны выбар Прыгожына…» Падаляк — пра мяцеж кіраўніка ПВК «Вагнер» і карысць ад яго 

Клас
1
Панылы сорам
27
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6