Пуцін наведаў Цэнтральны вайсковы клінічны шпіталь імя А. Вішнеўскага Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, дзе праходзяць лячэнне вайскоўцы Узброеных сіл, якія атрымалі раненні ва Украіне. Фота: kremlin.ru

Пуцін наведаў Цэнтральны вайсковы клінічны шпіталь імя А. Вішнеўскага Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, дзе праходзяць лячэнне вайскоўцы Узброеных сіл, якія атрымалі раненні ва Украіне. Фота: kremlin.ru

12 чэрвеня вайсковец Андрэй Краўцоў атрымаў з рук Уладзіміра Пуціна ордэн Мужнасці. Падчас размовы ні Пуцін, ні вайсковец не згадвалі «падбіты танк».

Сустрэча Андрэя Краўцова з Уладзімірам Пуціным прайшла ўсяго праз некалькі дзён пасля першых паведамленняў аб падбітых танках.

А першае відэа, на якім відаць пашкоджанні танка Leopard, Мінабароны апублікавала 8 чэрвеня — за чатыры дні да сустрэчы Пуціна з вайскоўцам.

На відэа з Андрэем Краўцовым са шпіталя можна заўважыць, што ў вайскоўца ампутавана рука. Па словах былога хірурга, з якім пагутарылі журналісты «Агентства», такая аперацыя можа доўжыцца каля дзвюх гадзін, яшчэ каля двух дзён неабходна на аднаўленне. 

Раненне Андрэй Краўцоў, магчыма, атрымаў у Запарожскай вобласці — менавіта там па даных праекта Ukraine Weapons Tracker не пазней за 8 чэрвеня падбілі першы танк Leopard. Адпаведна, усяго за чатыры дні вайскоўца павінны былі даставіць у шпіталь, прааперыраваць і перавезці ў Падмаскоўе.

Таксама, як адзначае выданне, усе, хто сустракаецца з Уладзімірам Пуціным, дагэтуль абавязаныя праходзіць як мінімум двухтыднёвы каранцін. На відэа са шпіталя, апублікаваным 12 чэрвеня, Уладзімір Пуцін не трымае дыстанцыі, размаўляючы з вайскоўцамі. 

Аб уручэнні мільёна рублёў за падбіты Leopard Мінабароны паведаміла напярэдадні. Гэта першы выпадак такога ўзнагароджання.

Грошы ўручыў сенатар Аляксандр Карэлін, патлумачыўшы, што гэта грошы ад «сібірскіх прадпрымальнікаў». У публікацыі Мінабароны гаворыцца, што сродкі выдзеліў фонд «Забота Сибири». Журналіст Дзмітрый Колезеў звярнуў увагу, што такога фонду юрыдычна не існуе.

Чытайце таксама:

Пентагон адказаў Шайгу, які баіцца ўдараў HIMARS і Storm Shadow па Крыме 

Аперацыя ідзе згодна з планам: Залужны ўпершыню апублікаваў ВІДЭА візіту на перадавую

Крэмль забараніў рэгіёнам публікаваць некралогі загінулым ва Украіне расійскім вайскоўцам

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0