Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіна

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіна

Журналіст Бі-бі-сі спытаў украінскага прэзідэнта аб яго рэакцыі на тое, як кіраўнік Расіі Пуцін на мінулым тыдні назваў Зяленскага «ганьбай яўрэйскага народа», піша «Украінская праўда».

Зяленскі страціў многіх сваіх сваякоў падчас Халакосту, уключаючы дзеда, і было відавочна, што пытанне заспела яго знянацку. Ён глыбока ўздыхнуў, апусціў галаву і праз некалькі секунд сказаў, што не зусім упэўнены, як адказаць на пытанне.

«Такое ўражанне, што ён не да канца разумее свае словы. Выбачайце, але ж ён другі галоўны антысеміт (king of antisemitism) пасля Гітлера. І гэта кажа прэзідэнт. Цывілізаваны свет не можа так выказвацца. Але для мяне было важна пачуць рэакцыю свету, і я ўдзячны за падтрымку», — сказаў Зяленскі.

Яўрэйская канфедэрацыя Украіны таксама адказала на словы Уладзіміра Пуціна.

«Уладзімір Зяленскі — лідар, які паказаў прыклад мужнасці свайму народу і ўсяму свету. Уладзімір Зяленскі — герой не толькі яўрэйскага народа, але і ўсёй палітычнай украінскай нацыі, да якой адносяцца, вядома, і яўрэі. Мы ганарымся непахіснай стойкасцю нашага прэзідэнта, які абараняе дэмакратычныя каштоўнасці, свабоды і міралюбныя правы Украіны і нашых грамадзян», — цытуе словы канфедэрацыі «Украінская праўда».

Таксама ў заяве канфедэрацыі адзначаецца, што ў сучаснай Украіне, тым больш на дзяржаўным узроўні, няма ніякага «неанацызму», як пра гэта хлусіць Пуцін.

Чытайце таксама:

«Некаторыя лічаць, што гэта галівудскі фільм». Зяленскі растлумачыў, чаму цяжка ідзе контрнаступ

Клас
34
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0