Журналісты Reform.by знайшлі больш падрабязнасцей пра маладога чалавека. Выявілася, што ён грамадзянін Расіі і родам з Сургута.

Рыгор Азаронак спалохаўся гуку выбуху падчас запісу інтэрв'ю з Уладзіславам Салаўёвым. Скрыншот відэа

Рыгор Азаронак спалохаўся гуку выбуху падчас запісу інтэрв'ю з Уладзіславам Салаўёвым. Скрыншот відэа

«Я б хацеў перадаць бабулі, дзядулю прывітанне. Яны з Горадні. І бацьку. Таксама ён з Горадні. Вось. Імя, прозвішча называць не буду. Яны мяне ўбачаць, зразумеюць, хто я», — гаворыць у кароткім інтэрв'ю вайсковец РФ.

Як высветліў Reform.by, яго завуць Уладзіслаў Аляксандравіч Салаўёў. Ён радавы і служыць у вайсковай часці 55351. Ва ўсякім разе грамату за подпісам камандзіра ВЧ 55351 старшага лейтэнанта Серафімава ён размясціў у сваім блогу.

У профілі «УКантакце» ён чамусьці пазначыў, што адносіцца да ПВК «Вагнер», а ў рэпартажы Ксеніі Лебедзевай (яна таксама была з Азаронкам на акупаваных тэрыторыях) гаворыцца аб тым, што Салаўёў служыць у інтэрнацыянальнай брыгадзе «Пятнашка».

Уладзіслаў выклаў 11 чэрвеня ў сваім блогу сумесныя фота і відэа з беларускімі прапагандыстамі, а ўжо 12-га чэрвеня напісаў: «Едзем у самы пі#$рэз, усіх люблю, цалую. Будзе магчымасць, адкажу, усім удачы». Імаверна, кадры былі зробленыя на акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці ў раёне Валнавахі.

Маладога чалавека прызвалі ў першую хвалю мабілізацыі ў верасні 2022 года з Сургута і некалькі месяцаў ён знаходзіўся ў «вучэбцы» ў Омску. У кастрычніку 2022 года ён публікаваў рэзкі зварот мабілізаваных з Омска з патрабаваннем увесці крэдытныя канікулы для іх і іх сем'яў, забяспечыць матэрыяльныя выплаты. 

Праз некалькі месяцаў Салаўёў трапіў на фронт.

Мяркуючы па фота з блога, малады чалавек раней адслужыў у расійскім войску. Ёсць сумеснае фота з яго бацькам. Гэты чалавек вельмі падобны да Аляксандра Дзямешчыка, жыхара расійскага мястэчка Ханымей. Там ён працуе начальнікам участка ў сістэме ЖКГ. У Гродзенскай вобласці прозвішча Дзямешчык сустракаецца часта.

Клас
6
Панылы сорам
57
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
16