Адбываць тэрмін Арцёма накіравалі ў магілёўскую калонію № 15, дзе ён зазнаў катаванні. У верасні 2021 года яго перавялі ў бабруйскую калонію № 2, дзе хлопец таксама падвяргаўся ціску. Там Арцём даведаўся, што супраць яго магілёўскімі следчымі праводзіцца праверка па факце «абразы міліцыянта ў закрытым тэлеграм-чаце».

Арцём мусіў выйсці на свабоду, адбыўшы цалкам тэрмін, 29 чэрвеня 2022 года, але яго перазатрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе яшчэ да года калоніі. Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён зазнаў катаванні і збіццё.

18 мая палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. Цяпер ён у бяспецы.

Чытайце таксама:

Мікалай Казлоў выйшаў з інфармацыйнай блакады. Але смерць маці была для яго моцным ударам

Актывіст Ілья Міронаў расказаў, навошта пісаў скаргі на Азаронка і як ставіцца да падазрэнняў у свой бок

Суд разгледзіць справу «аб змене прымусовага лячэння» ў дачыненні да Марыі Успенскай, удавы Андрэя Зельцэра

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1