Месца аварыі пад Астраўцом, дзе загінуў літоўскі матацыкліст

Скрыншот відэа

Па інфармацыі ведамства, у панядзелак 12 чэрвеня ў 13:45 у аператыўна-дзяжурную службу ДАІ паступіла інфармацыя аб дарожна-транспартным здарэнні на 15-м кіламетры аўтадарогі Р-52 Газа — Астравец — Ашмяны ў Астравецкім раёне.

Паводле папярэдняй інфармацыі, за рулём матацыкла Suzuki знаходзіўся 32-гадовы літовец. Ён пачаў выконваць абгон на скрыжаванні, а ў гэты момант 35-гадовы кіроўца Mazda, які рухаўся ў спадарожным кірунку, спрабаваў павярнуць налева.

У выніку транспартныя сродкі сутыкнуліся па датычнай. Паведамляецца, што матацыкліст памёр на месцы, а матацыкл апынуўся за межамі праезнай часткі, дзе адбылося ўзгаранне выцеклага паліва.

За рулём легкавога аўтамабіля знаходзіўся грамадзянін Расіі. Ён не пацярпеў.

Чытайце таксама:

У Слуцку чалавек з двума малымі дзецьмі перабягаў дарогу і адно не ўпільнаваў

У Столінскім раёне за мінулы тыдзень патанулі два рыбакі

У Слуцкім раёне загінуў пасажыр Tesla. Кіроўца быў п’яным і без пасведчання

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
17
Абуральна
3