Фота: smartpress.by

Фота: smartpress.by

У адной з вёсак сіп панадзіўся забіваць буслянят у гнёздах. За дзень драпежнік такім чынам знішчыў тры вывадкі. Мясцовыя жыхары спрабавалі яго адагнаць, але надоўга гэта зрабіць не ўдавалася. Забіваць жа няпрошанага госця нельга, бо ён не ўваходзіць у пералік паляўнічых відаў у нашай краіне.

Ды і ўвогуле птушка гэтая для фаўны нашага рэгіёна зусім не характэрная. Белагаловы сіп жыве ў Паўднёвай Еўропе, Паўночнай Афрыцы і Азіі. Даўжыня ягонага цела — 95—113 сантыметраў, а размах крылаў — 240—280 см.

У Беларусі за ўсе гады назіранняў гэта толькі пяты выпадак яго фіксацыі. Першы адбыўся амаль сто гадоў таму — у ліпені 1924 года ў Віцебскім раёне.

Цікава, што гэтыя птушкі сілкуюцца звычайна падлай, а жывая здабыча іх не прываблівае. Аднак цяперашні выпадак сведчыць аб тым, што могуць быць і выключэнні.

Чытайце таксама:

У брэсцкага сокала-пустальгі вывеліся першыя птушаняты. За жыццём гэтай сям'і можна сачыць АНЛАЙН

Што рабіць чалавеку, калі яго атакуе варона?

Варта прыглядацца да птушак на палях. Магчыма, атрымаецца зафіксаваць сенсацыю

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
21
Сумна
43
Абуральна
26