Кніга Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»

Кніга Аліны Высоцкай «Беларускі народны соннік»

Тут вы знойдзеце самы шырокі выбар кніг выдавецтваў «Янушкевіч», «Цымбераў», «Гутэнберг», ARCHE, «Кнігазбор», «Тэхналогія», «Кнігаўка» і іншых. Па-сапраўднаму вялікі выбар кніг, якія выходзілі ў Беларусі, а цяпер — за яе межамі. Выстава будзе праходзіць на тэрыторыі Гарадскога стадыёна (вул. Сланечная, 1). Што важна, уваход і паркоўка бясплатныя. 

На выставе ў Беластоку адбудуцца сустрэчы з пісьменнікамі Уладзімірам Арловым (нядзеля, 12.00) і Алесем Кудрыцкім (субота, 14.00).

Будзе прэзентавана шмат навінак:

ад выдавецтва «Янушкевіч»

Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада» (жанр фэнтэзі 12+) 

Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце» (жанр фэнтэзі, казка 12+) 

«Ніколі болей. Успаміны рэпрэсаваных гарадзенцаў» (нон-фікшн).

Ад выдавецтва «Гутэнберг»

пазл «Бітва пад Оршай»

Аліна Высоцкая «Беларускі народны соннік».

Ад выдавецтва «Цымбераў»

Наста Кудасава «Побач» (зборнік вершаў), з ілюстрацыямі Святланы Дземідовіч.

Таксама ў Беластоку можна будзе набыць апошнія раманы Альгерда Бахарэвіча, дэтэктыў ад Сціны Джэксан, першае выданне «Вялікага Гэтсбі» Фрэнсіса Фіцджэральда, «І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Хэмінгуэя і дадрукаваныя экзэмпляры трох першых кніг пра Гары Потэра.

З'явіўся пазл «Бітва пад Оршай» і «Беларускі народны соннік»

Беларус прадаў на аўкцыёне каробку ад цукерак з тых часоў, калі Мінск яшчэ быў Менскам

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане алічбоўвае ўнікальны фотаальбом з этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0