Новыя спасылкі з'явіліся пад кожным артыкулам

Новыя спасылкі з'явіліся пад кожным артыкулам

Чытаць каментары ў Mozilla Firefox

Чытаць каментары ў Mozilla Firefox

Чытаць каментары ў Opera

Чытаць каментары ў Opera

Можна падпісацца на каментары, каб атрымліваць у паштовую скрыню

Можна падпісацца на каментары, каб атрымліваць у паштовую скрыню

Штодзённа сайт NN.BY, дзякуючы актыўным чытачам, атрымлівае каля 400 каментараў.

Ад сённяшняга дня вы, каб не прапусціць адказ на свой допіс, можаце сачыць за абранымі дыскусіямі з дапамогай дадатковых функцый. Аўтары НН таксама змогуць гарантавана атрымліваць усе вашы водгукі і рэагаваць на іх.

Што ж было дададзена?

Па-першае, цяпер каментары да артыкула можна атрымліваць як звычайную RSS-стужку, проста дадаўшы ў свой любімы RSS-агрэгатар. Для гэтага націсніце на спасылку «чытаць каментары праз RSS» знізу артыкула. У новым вакне адчыніцца старонка з RSS стужкай, якая ўтрымлівае ўсе каментары.

Калі вы карыстаецеся Mozilla Firefox, то адразу можна будзе падпісаць на выбар ці Google Reader (або Google homepage), ці Мой Yahoo, ці Netvibes. Калі вы карыстаецеся Opera, то вам будзе аўтаматычна прапанавана дадаць стужку ў сам браўзэр (меню «Стужкі»).

Па-другое, націснуўшы на спасылку «падпісацца на каментары», вы можаце падпісацца на каментары да цікавага артыкула і атрымліваць іх наўпрост у паштовую скрыню. Для гэтага выкарыстоўваецца адзін з расійскіх RSS2EMAIL сэрвісаў. Такі спосаб будзе больш карысны для тых, хто рэдка заходзіць на сайт, бо лісты дасылаюцца звычайна 1 раз на дзень, і як вынік, вы атрымаеце паведамленне з пэўнай затрымкай. Кожны ліст рассылкі ўтрымлівае спасылку для скасавання падпіскі.

Спадзяемся, што новыя функцыі будуць карысныя як нашым чытачам, так і нашым аўтарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?