Колькі працягнецца рэстаўрацыя самай вялікай егіпецкай піраміды, пакуль не паведамляецца.

Не так даўно навукоўцы выявілі ў пірамідзе Хеопса вялікі калідор: дзевяць метраў у даўжыню і крыху больш за два метры ў шырыню. Выяўленне новага калідора ўжо назвалі «адным з самых важных адкрыццяў, зробленых у пірамідзе Хеопса ў сучасную эпоху». А вось мумію самога фараона дагэтуль не знайшлі.

Піраміда Хеопса размешчаная на плато Гізы на заходнім беразе ракі Ніл недалёка ад Каіра, сталіцы Егіпта. Комплекс складаецца з трох пірамід фараонаў: Хеопса, Хефрэна і Мікерына. Піраміда Хеопса — частка сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Збудаванне з'явілася прыкладна ў 2560 годзе да нашай эры. На працягу больш чым трох тысячагоддзяў (прыблізна да 1300 года) піраміда была самай высокай пабудовай на зямлі. 

Чытайце таксама:

Беларускі турбізнэс сёлета не будзе ў стане задаволіць попыт на выязны турызм

Егіпет — самы папулярны для беларусаў турыстычны маршрут

Пад Асіповічамі стаіць незвычайная піраміда з егіпецкім крыжам наверсе. Для чаго яна?

У Егіпце знайшлі самую старажытную мумію

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1