«Мова Гомельшчыны 1790-х гадоў. Паміж Насовічамі і Старымі Дзятлавічамі над Сожам.

Часам недастатковая пісьменнасць прыносіць карысць — тады можна пачуць не кніжныя словы і выразы, а пабытовыя», — піша гісторык.

І цытуе:

«А в 1794м годе в есене арендару жіду Шліоме за майстра Яна Маевскаго, парехріста, которой звоніцу работал, то за его уплатыл за напоі 6 р. 30 коп.»

«Августа 24 дня в суботу як сено скідалі в Закаблуцкой, тогда [взял] кварт 6, а в неделю еще взял кварты 4».

«Купленно мною в Гомле на Міхайла віна церковнаго і воцту с лішком фляшку, за которую уплаченно 60 коп. А на Сірной Неделі в Добранкі на віно 30 коп. А в Скітку віна за 10 коп.»

Вядомы мовазнаўца Вінцук Вячорка, каментуючы гэтыя запісы пад пастом, адзначыў, што гэты фрагмент можа быць адным з важных доказаў таго, што ў пісьмовым ужыванні беларускай мовы паміж XVII—XVIII i XIX стагоддзямі, насамрэч, не было значнага храналагічнага перапынку. Але пералом усё ж быў — змена графікі і правапіснага прынцыпу.

Чытайце таксама:

«Лацінка гэта ў пэўным сэнсе цывілізацыйны выбар». Мы знайшлі беларусаў, якія гадамі ўжываюць лацінку. Вось іх досвед

Дзевяць мабільных праграм, якія павялічаць колькасць беларускамоўнага кантэнту ў вашым жыцці

Сто беларусаў агучылі кнігу пра дыскрымінацыю роднай мовы

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2