Як паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны, гэта прадугледжана праектам закона «Аб унясенні зменаў у некаторыя заканадаўчыя акты па абароне дзяржаўнай мяжы», за які ў пятніцу 24 лютага прагаласавала Вярхоўная Рада Украіны.

Унесеныя змены таксама дазволяць урэгуляваць пытанне прыцягнення Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі і паліцыі да выканання задач па ахове дзяржаўнай мяжы, а таксама вызначыць месца памежнікаў у агульнай сістэме Сіл абароны падчас ваеннага становішча.

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0