Міністэрства па падатках і зборах падсумавала вынікі першага паўгоддзя і склала спіс найбуйнейшых падаткаплатнікаў Беларусі.

На першым месцы апынуўся «Белтрансгаз», трапіўшы сюды з чацвёртай пазіцыі ў 2008 годзе. Нафтавыя «Мазырскі НПЗ» і «Нафтан» захавалі месцы ў тройцы. Чацвёртае месца таксама за нафтавікамі — «Лукойл-Белоруссия».

Самае значнае падзенне ў «Беларуськалія»— з першага месца адразу на саракавое. «Беларускі металургічны завод», які быў шостым, выляцеў з ліку сарака магутных падаткаплатнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?