Амерыканскія журналісты атрымалі відэа, знятае з дрону над Бучай на працягу 12 і 13 сакавіка. Супрацоўнікі тэлеканала праверылі і пацвердзілі, што здымкі гэтым дронам вяліся над Бучай у гэтыя дні.

На відэа бачна, як на вуліцах ляжаць целы людзей у тым самым адзенні, што было і на тых трупах, што былі знойдзеныя ўкраінскімі вайскоўцамі і міжнароднымі журналістамі 1—3 красавіка пасля вызвалення горада ад расійскай акупацыі. Расійская вайсковая бранятэхніка і вайскоўцы проста хадзілі міма гэтых целаў у гэтыя два дні.

Гэта чарговае пацвярджэнне таго, што забойства гэтых мірных жыхароў у Бучы адбылося ў той час, калі горад знаходзіўся пад расійскай акупацыяй, і гэтым самым абвяргаецца сцвярджэнне расійскіх уладаў пра правакацыю і інсцэніроўку.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
24