Нашэнне маскі ў Беларусі — справа дабравольная, у адрозненне ад усіх краін-суседзяў. Фота: depositphotos.com

Нашэнне маскі ў Беларусі  справа дабравольная, у адрозненне ад усіх краін-суседзяў. Фота: depositphotos.com

За мінулыя суткі ў Беларусі выяўлена 7350 хворых на кавід. Тыдзень таму, згодна з афіцыйнай версіяй, было 2302 выпадкі. 

Памерлі 17 чалавек.

Мінулыя дні Мінздароўя паказвае рост па кавідзе, нягледзячы ні на якія «псіхалагічныя межы». Учора яно распавяло пра 4990 выпадкаў, пазаўчора — 3634. 

Чытачка «НН» патэлефанавала на «гарачую лінію» Мінздароўя з пытаннем аб прычыне такога росту. Ёй адказалі: «Ну, такая няпростая сітуацыя». 

Між тым, гэтая сітуацыя ў тым ліку і «рукатворная». Менавіта Мінздароўя выкрасліла масачны рэжым з абавязковых санітарных правілаў, а з транспарту і іншых грамадскіх месцаў здзіралі налепкі з заклікамі насіць маскі. Аляксандр Лукашэнка ўвогуле сказаў, што «ідэальны варыянт», каб усе перахварэлі. 

Чаму так рэзка вырасла колькасць выпадкаў каранавіруса? Вось што адказалі ў Мінздароўя

«Хто мне дасць бальнічны з тэмпературай 37?» Расказваем, як працуюць беларусы ў разгар «амікрона»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0