Гарадзенскае дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» і студэнцкі Клуб валантарыяту ладзяць 31 траўня традыцыйную акцыю ў падтрымку гадаванцаў дзіцячых дамоў, маленькіх жыхароў сацыяльных прытулкаў, дзетак са шматдзетных сем’яў.

31 траўня ў Гародні адбудзецца традыцыйная ўжо дабрачынная акцыя «Прамень надзеі», якую ладзяць мясцовае каталіцкае таварыства «Карытас» і студэнцкі Клуб валантарыяту. Сёлета гэта будзе канцэрт, які стане вынікам дабрачыннай акцыі, далучыцца да якой можна хоць зараз. Валанцёры акцыі наведалі дзіцячыя выхаваўчыя і медычныя ўстановы, шматдзетныя сем’і і даведаліся пра праблемы і пажаданні дзетак. Азнаёміцца са спісам дзіцячых мараў і жаданняў можна на сайце «Карытас».

Тым, хто пажадае дапамагчы камусьці з дзяцей, трэба выслаць пацверджанне SMS-ам валанцёрам, тэлефоны якіх можна знайсці на лістах дзіцячых жаданняў, або на адрас эл. пошты [email protected]. Таксама можна дапамагчы палепшыць умовы пражывання дзяцей у дзіцячых установах.

Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе ахвочыя — шараговыя грамадзяне, арганізацыі і фірмы. Будучых спонсараў арганізатары просяць патэлефанаваць валанцёрам, а таксама прыслаць на электронны адрас лагатып арганізацыі ці фірмы, каб змясціць яго ў спісе фундатараў акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0