Медыя-аналітык Марыя Садоўская-Камлач расказала ў фэйсбуку, што з МЗС звольнілі яе брата Андрэя Садоўскага — за публікацыю ў сацыяльных сетках уласных вершаў, у якіх асуджаўся гвалт на вуліцах гарадоў пасля выбараў, перадае «Радыё Свабода». 

Андрэй Садоўскі, фота з сацыяльных сетак

Андрэй Садоўскі, фота з сацыяльных сетак

«На паперы выглядае як узаемна ўзгодненае рашэнне — бакі проста вырашылі спыніць працоўныя адносіны. Ён адпрацаваў там амаль 20 гадоў і цяпер атрымлівае дзясяткі каментароў ад людзей, якія яго падтрымліваюць. Мы ніколі не абмяркоўвалі яго працу, але я ведала, што ён прысвячаў ёй і выходныя дні, калі было неабходна. Пры гэтым ніколі не выступаў супраць сваіх каштоўнасцяў. Мне было цікава, калі яму прапануюць пакінуць сваё месца з «палітычных» прычын. Як бачна, заняло некаторы час», — адзначыла Марыя Садоўская-Камлач.

У замежнапалітычным ведамстве Андрэй Садоўскі займаў пасаду дарадцы ў палітычных і консульскіх пытаннях. Да таго працаваў у амбасадзе Беларусі ў Ізраілі.

Сам Андрэй Садоўскі на звальненне адрэагаваў у вершаванай форме:

Наниматель не очень доволен
(Нанесен его чести урон?).
Не вписался в формат и уволен
Был в связи с соглашеньем сторон…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0