Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн ў пятніцу папракнуў прэзыдэнта Дональда Трампа за тое, што ён не выказаўся аб падзеях у Беларусі, дзе, па яго словах, кіруе «дыктатар».

У заяве, дасланай па электроннай пошце агенцтву Reuters, Байдэн стаў на бок дэманстрантаў «мірных выказванняў свабоды» і патрабаванняў новых выбараў.

Байдэн, былы віцэ-прэзідэнт і старшыня сенацкага камітэта па міжнародных адносінах, у якога былі жорсткія сутыкненні з Расіяй з-за Усходняй Еўропы, таксама настойваў на вызваленні некалькіх названых лідараў апазіцыі, якіх ён называў «палітычнымі зняволенымі».

«Тым не менш прэзідэнт Трамп адмаўляецца выступаць супраць дзеянняў Лукашэнкі ці прапаноўваць сваю асабістую падтрымку прадэмакратычнаму руху», - сказаў Байдэн. Цікава, што прозвішча Lukashenka ён напісаў у беларускай транскрыпцыі.

Раптоўную інаўгурацыю Лукашэнкі ў сераду Байдэн назваў «фіктыўнай цырымоніяй».

«Прэзідэнт, які хаваецца ў страху ад сваіх уласных грамадзян, які адмаўляецца прыняць волю народа, — гэта прыкмета слабога, нелегітымнага аўтакрата, а не моцнага лідара», — сказаў Байдэн у сваёй заяве.

У сваёй заяве Байдэн паабяцаў «абараняць нашы дэмакратычныя каштоўнасці і падтрымліваць тых, хто іх падзяляе», але не стаў падрабязна апісваць палітычныя крокі, якія яго адміністрацыя распачне ў дачыненні да Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0