У Харкаўскай вобласці (Украіна) упаў самалёт і адразу загарэўся. Ёсць загінулыя.
Паведамляецца, што разбіўся вайсковы транспартны самалёт Ан-26. Ён заходзіў на пасадку і проста «ўвайшоў» у зямлю.
На борце былі курсанты ўніверсітэта Паветраных Сіл украінскай арміі, якія праводзілі вучэбны палёт.
МУС Украіны паведамляе, што на борце самалёта знаходзілася 28 чалавек. Паведамляецца пра гібель 22.
0
0
0
0
0
0