Больш за 600 грузавых аўтамабіляў стаяць на мяжы Беларусі з суседнімі краінамі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Раніцай у панядзелак, 21 верасня, праблемы з выездам з Беларусі назіраюцца ў шэрагу пунктаў пропуску з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай. Да прыкладу, на мяжы з Літвой у пункце пропуску «Беняконі» назапасіліся больш за 150 фур, у «Прывалцы» — 130. На мяжы з Польшчай у пункце «Брузгі» ўтварылася чарга са 110 велікагрузаў. У Бераставіцы — 40.

У Новай Гуце, на мяжы з Украінай, 70.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0