20 верасня «Маршы салідарнасці» адбыліся ў Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Віцебску, Гомелі, Жодзіне, Лідзе, Ваўкавыску, Навагрудку, Смаргоні, Ваўкавыску, Салігорску, іншых гарадах.

Паводле падліку праваабаронцаў, падчас пратэсных акцый было затрымана больш за 240 чалавек. Спіс затрыманых абнаўляецца.

Агульная колькасць затрыманых у Беларусі за час пратэстаў па стане на вечар 20 верасня перавысіла, як мінімум, 12 100 чалавек, што складае 0,13% ад насельніцтва краіны. Гэта больш, чым было інтэрнавана ў Польшчы часоў «Салідарнасці». Там за перыяд ваеннага становішча былі інтэрнаваныя 10 123 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0