Афіцыйны прадстаўнік МУС Bольга Чамаданава ў тэлеграм-канале паведамляе, што ўчора агульная колькасць удзельнікаў 11 пратэсных акцый па краіне не перавысіла 900 чалавек. 

«У Мінску ў 15:00 на пляцоўцы каля Камароўскага рынку сабралася каля 200 грамадзян, пераважна жанчыны. У працэсе руху калоны колькасць удзельнікаў павялічылася да 500 чалавек. Каля скрыжавання вул. Сурганава і Я. Коласа «натоўп быў разасяроджаны».

Усяго па краіне затрыманыя 430 чалавек (Мінск — 415). 385 з іх адпусцілі.

Людзі ў балаклавах супраць жанчын. Амаль 400 затрыманых на Маршы ў Мінску ВІДЭА, ФОТА 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0