У МУС Беларусі пракаментавалі ўцечку звестак сілавікоў. У сувязі з гэтым прэс-сакратар МУС Рэспублікі Вольга Чамаданава заявіла карэспандэнту ТАСС, што органы ўнутраных спраў валодаюць «сродкамі і тэхналогіямі, якія дазваляюць усталяваць і прыцягнуць да адказнасці пераважную большасць вінаватых» ва ўцечцы інфармацыі.

Базу персанальных звестак супрацоўнікаў беларускай міліцыі апублікаваў Nexta. Апублікаваны спіс змяшчае інфармацыю аб 1003 супрацоўніках органаў унутраных спраў Беларусі, у тым ліку іх прозвішчы, імёны, даты нараджэння, гарады пражывання, званні і пасады.

Адміністратары Telegram-канала сцвярджаюць, што атрымалі гэтыя звесткі ад хакераў, якія падтрымліваюць беларускую апазіцыю, так званых кіберпартызан. Канал абяцае працягнуць публікацыю асабістай інфармацыі беларускіх сілавікоў, калі праваахоўныя органы працягнуць затрыманні ўдзельнікаў апазіцыйных акцый.

Асноўная база звестак, якую ў суботу апублікаваў тэлеграм-канал, не ўтрымлівае асабістыя адрасы або тэлефоны супрацоўнікаў МУС Беларусі. Аднак асобна быў апублікаваны спіс, у якім ёсць поўныя асабістыя звесткі аб сямі супрацоўніках, якія, па сцвярджэнні адміністратараў канала, з'яўляюцца афіцэрамі элітнага антытэрарыстычнага падраздзялення МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0