Заснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада прыпыніў праект фінансавай дапамогі сілавікам, якія прынялі рашэнне звольніцца. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю BBC.

Рашэнне прыпыніць праект Мікіта Мікада прыняў пасля затрыманняў сваіх супрацоўнікаў. Тым, хто шукае падтрымкі, ён параіў звяртацца ў іншыя праекты падобнага напрамку.

Гэта было яго асабістым рашэннем, якое прадыктавана турботай пра бяспеку калегаў.

«Калі мэтай было спыніць дапамогу сілавікам, што звольніліся, якую аказваў асабіста я, то так, улада дамаглася сваіх мэтаў. Я не хачу, каб яшчэ кагосьці, не датычнага да маёй ініцыятывы, пасадзілі ў турму», — адзначыў ён.

Цяпер Мікіта Мікада знаходзіцца ў працэсе рэлакацыі беларускага офіса PandaDoc у іншую краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0