Каардынацыйная рада апублікавала галоўныя тэзісы пасля пасяджэння асноўнага складу.

Што з прэзідыумам?

«Многіх турбуе пытанне, як Рада будзе дзейнічаць без прэзідыума. Адказваем: паводле змен у рэгламенце ад 6.09.2020, у выпадку, калі ў сябраў прэзідыума няма магчымасці прымаць рашэнні, рашэнні ў Радзе прымаюцца асноўным складам Рады простай большасцю галасоў. Такім чынам, дзейнасць КР працягваецца, і прыняцце рашэнняў магчыма. Сам склад прэзідыума застаецца ранейшым».

Над чым працуе КР цяпер?

«Прыярытэты работы захоўваюцца:

  • спыненне гвалту і прыцягненне вінаватых да адказнасці,
  • вызваленне палітычных зняволеных,
  • новыя сумленныя выбары.

Таксама ў бліжэйшы час мы запусцім новыя ініцыятывы, якія дапамогуць нам зрабіць падтрымку беларусаў бачнай.

Акрамя таго, у складзе Рады працягваюць дзейнічаць рабочыя групы. На дадзены момант іх шэсць:

  • служба падтрымкі рэгіёнаў,
  • служба падтрымкі працоўных калектываў,
  • праца з грамадзянскай супольнасцю,
  • фемгрупа,
  • група па расследаванні парушэнняў правоў чалавека і гвалту падчас мірных дэманстрацый,
  • эканамічная аналітыка».

Падрабязнасці пра дзейнасць Каардынацыйнай рады вы можаце адшукаць тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0