Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі Ганна Канапацкая абвясціла пра планы па стварэнні новай палітычнай партыі.

«У найбліжэйшы час мы абвесцім аб заснаванні аргкамітэта па стварэнні ў краіне нацыянальна-дэмакратычнай партыі. Цяпер ідзе працэс узгаднення кандыдатур», — напісала яна ў фэйсбуку.

Канапацкая таксама паведаміла, што сумесна з юрыстамі накіравала ў Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання «Права будучыні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0