Згодна з правіламі, кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у святой імшы кожную нядзелю і ў святы. Але не кожны мае магчымасць прыйсці ў касцёл. Таму для многіх людзей радыётрансляцыя — практычна адзіная магчымасць далучыцца да малітвы і паслухаць Божае слова, піша catholic.by.

Як паведаміў пробашч катэдральнай парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску ксёндз канонік Антоній Клімантовіч, у верасні радыётрансляцый зноў не будзе — іх папросту няма ў праграмнай сетцы беларускага радыё.

«Чаму няма Імшы на радыё? Гэта адбываецца дакладна не па нашай віне і не па тэхнічных прычынах.

Святая Імша па-ранейшаму цэлебруецца ў катэдры ў 8:15 кожную нядзелю, апаратура працуе спраўна і сігнал ідзе, аднак трансляцыі няма. Усе пытанні, чаму так адбываецца, — да кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі», — сказаў святар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0