Stand Up Comedy Hall

Stand Up Comedy Hall

Дачку рэдактара TUT.by Галіны Уласік Валерыю арыштавалі на 10 сутак. Яе вінавацілі ў несакцыянаваным мерапрыемстве.

Згодна з пратаколам Валерыя Уласік 14 жніўня ў неўстаноўлены час узяла ўдзел у несанкцыянаваным пікеце: прысутнічала па адрасе праспект Дзяржынскага, 83 у групе грамадзян, дэманстравала плакат «Гэтая краіна для жыцця». Тым самым, на думку праваахоўнікаў, Валерыя парушыла Закон «Аб масавых мерапрыемствах». У матэрыялах справы ўтрымліваецца скрыншот з яе старонкі ў фэйсбуку, дзе Валерыя стаіць з кветкамі ў руках, побач дзяўчына трымае плакат з тым самым надпісам.

Валерыя заявіла ў судзе, што не прызнае сябе вінаватай ва ўдзеле ў пікеце. Кажа, праходзіла міма, убачыла дзяўчат з плакатам, сфатаграфавалася з адной з іх і пайшла далей.

Нагадаем, што ўчора ў кватэру, дзе жывуць Галіна і Валерыя Уласік прыйшлі сілавікі. Быў праведзены ператрус.

Валерыя была затрыманая. 

Што тычыцца падазрэнняў па крымінальнай справе, а ўчора паведамлялася, што яна можа быць фігуранткай справы аб масавых беспарадках, ніякіх каментароў Следчы камітэт не дае. Невядома, ці насамрэч яна знаходзіцца ў статусе падазраванай і ў чым сутнасць крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0