Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Згодна з нашай інфармацыяй, незнаёмыя людзі звоняць у кватэру нобелеўскай лаўрэаткі, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Святланы Алексіевіч. Таксама ёй паступаюць званкі з незнаёмых нумароў.

Максім Знак затрыманы сёння раніцай, у яго кватэры плануюць ператрус. Супраць яго нібы распачалі крымінальную справу за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы», але афіцыйнага пацвярджэння няма.

Таксама затрыманы юрыст Ілля Салей — адвакат Марыі Калеснікавай. У яго дома таксама ідзе ператрус.

Ператрус дома і ў самой Марыі Калеснікавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0