Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Мы чакалі, што з'явіцца інфармацыя пра месцазнаходжанне Марыі Калеснікавай. Атрымліваецца сваволя, калі паведамляюць на самым высокім узроўні, што чалавека затрымалі, але ніхто да яго не можа трапіць і, дзе ён, таксама нікому не адкрываюць», — сказала» Свабодзе» Людміла Казак.

Паводле адваката, Генпракуратура з'яўляецца гарантам законнасці і кантралюе ўсе органы.

«Але, відаць, адрэагуюць так, як і ўсе астатнія органы», — сказала яна.

Людміла Казак збіраецца накіраваць скаргу ў Генпракуратуру на супрацьдзеянне аказанню юрыдычнай дапамогі.

Паводле Людмілы Казак, пра месца, дзе знаходзіцца Марыя Калеснікава, «нічога не пацвярджаюць, апроч таго, што казалі ўчора па БТ».

«Тое, што бачаць усе, вядома і мне. Не больш», — сказала адвакатка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0