Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што запіс размовы прадстаўнікоў Захаду пра сітуацыю з расійскім апазіцыянерам Аляксеем Навальным быў перахоплены станцыяй радыёэлектроннай разведкі, піша «Інтэрфакс».

«Мы разгарнулі гэтую станцыю (станцыя радыёэлектроннай разведкі) у Гродне, яна ў нас забяспечаная суперсучаснай тэхнікай, у нас там працуюць суперпрафесійныя людзі, і мы перахапілі гэтую гісторыю», — цытуе беларускага кіраўніка галоўны рэдактар ​​радыёстанцыі «Гаворыць Масква» Раман Бабаян у адным са сваіх інтэрв'ю.

«Гэта толькі кавалачак гэтай плёнкі. У нас ёсць, кажа, уся гэта размова, хочаце паслухаць?», — перадаў змест размовы з расейскімі журналістамі Раман Бабаян. - Мы, натуральна, адразу адрэагавалі: вядома, хочам, давайце паслухаем! На гэта ён кажа: «тады папытаеце кіраўніка ФСБ Расіі, ён дасць яе вам паслухаць, таму што я перадаў гэтую плёнку яму. Але, кажа, я магу вам сказаць, што гэта глупства, гэта кветачкі. Вы нават не ўяўляеце, якая ў нас ёсць інфармацыя і якія ягадкі яшчэ наперадзе».

Па словах Бабаяна, Лукашэнка настойвае на сапраўднасці запісу. На думку беларускіх спецслужбаў, у «перахопленай» размове ўдзельнічаюць «не паляк і амерыканец, а, лічаць спецыялісты, па акцэнце гэта амерыканцы [Майк і Нік]».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0