Трохгадовае дзіця без адзення бегала ў двары дома №16 на вуліцы Свярдлова ў Полацку без нагляду дарослых. Мінакі выклікалі міліцыю. Высветлілася, што дзіця выпала з акна на першым паверсе, а яго п'яная маці ў гэты час спала, паведамляе TUT.by са спасылкай на «Саміт+ТБ».

— У пад'ездзе знаходзіўся хлопчык, цалкам голы. Суседзі закрылі яго чымсьці, каб ён не замёрз — кажа супрацоўнік Полацкага РАУС Аляксандр Сыс. — Маці нават не магла зразумець, як дзіця знікла з кватэры. Мы ўсталявалі, што яно залезла на падаконнік, вылезла праз фортку і звалілася з першага паверха на асфальт. Звалілася ўдала і не атрымала цялесных пашкоджанняў.

Дзіця цяпер у прытулку. Далейшы лёс абмяркоўваюць з яго бабуляй і бацькам, які знаходзіцца ў Францыі на заробках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0