Пра гэта заявіў агенцтву ТАСС прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Ён нагадаў, што «на ўзроўні экспертаў і розных ведамстваў не спыняецца праца па актуальных пытаннях, няхай гэта будзе пытанне беларускіх даўгоў, пытанне дарожнай карты па інтэграцыі, пытанне цэн на энергарэсурсы, якія пастаўляюцца ў Беларусь, пытанне будучыні нашай інтэграцыі, пытанне ўзаемадзеяння па лініі велізарнай колькасці прадпрыемстваў — гэта цэлы комплекс гандлёва-эканамічных адносін».

«Цяпер, ва ўмовах, калі Беларусь перажывае такія няпростыя дні, гэтыя зносіны набываюць яшчэ большую актуальнасць і важнасць», — сказаў Пяскоў. На ўдакладняючае пытанне, ці будзе абмяркоўвацца тэма рэфінансавання беларускай дзяржаўнай запазычанасці перад РФ, ён адказаў: «Безумоўна, вядома, тым больш, што гэта абмяркоўвалася».

2 верасня міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў казаў, што сустрэча Пуціна з Лукашэнкам павінна адбыцца ў Маскве ў найбліжэйшыя два тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0