Уся змена Асвода, які ратаваў мітынгоўцаў са Свіслачы, — на Акрэсціна. Мінчанкі прыйшлі сёння да выратавальнай станцыі ля Камсамольскага возера, каб выказаць сваю салідарнасць.
Жанчыны пускалі па вадзе папяровыя караблікі і вянкі з жывых кветак, прынеслі плакаты.
Нагадаем, пасля «Маршу адзінства», калі пратэстоўцы сталі разыходзіцца, пачаліся жорсткія затрыманні. Некаторыя ўдзельнікі скокнулі ў Свіслач, людзей ратаваў Асвод.
Змену Асвода, якая выратавала людзей, адправілі ў ізалятар на Акрэсціна.
0
0
0
0
0
0