ТАСС

ТАСС

Афіцыйных кантактаў Масквы з Каардынацыйнай радай быць не можа, паколькі гэты орган прызнаны неканстытуцыйным. Але Расія разлічвае на тое, што ў найбліжэйшы час пачнецца дыялог паміж уладамі і грамадскасцю гэтай краіны, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша «Інтэрфакс».

«Рашэннем Канстытуцыйнага суда [Беларусі] гэты самаабвешчаны орган быў прызнаны незаконным, неканстытуцыйным, таму, вядома, у дадзеным выпадку ні пра якія кантакты гаворкі ісці не можа», — сказаў Пяскоў журналістам.

Ён дадаў: «Яшчэ раз паўтараю, і пра гэта казаў прэзідэнт, мы зыходзім з заяў прэзідэнта Беларусі Лукашэнкі аб тым, што ў найбліжэйшы час, уласна, і пачнецца дыялог з грамадскасцю ў плане абмеркавання канстытуцыйнай рэформы. Вось гэта і будзе дыялог, дыялог з тымі, хто знаходзіцца ў рамках прававога поля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0