Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня склалі 7 млрд 457,8 млн даляраў (у эквіваленце), знізіўшыся за жнівень на $1 млрд 399,6 млн (15,8%) пасля росту ў ліпені на 61,8 млн даляраў (на 0,7%), паведамляе Нацбанк.

Зніжэнне абумоўлена продажам Нацбанкам замежнай валюты на таргах.

Пры гэтым урадам і Нацбанкам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 351,7 млн. даляраў.

Планавалася, што на 1 студзеня 2021 года аб'ём рэзерваў павінен скласці не менш за 7,3 млрд. даляраў, але наўрад ці гэтага ўдасца дасягнуць, бо ўжо цяпер рэзервы апусціліся да 7,458 млрд, а Беларусі да канца года трэба выплаціць каля 2 млрд па замежных пазыках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0