Міністр адукацыі Ігар Карпенка прыняў рашэнне ўзмацніць меры бяспекі навучэнцаў і работнікаў ва ўстановах адукацыі.

«Міністр адукацыі сёння даў даручэнні, датычныя бяспекі навучэнцаў, прафесарска-выкладчыцкага складу, работнікаў устаноў пры арганізацыі навучальнага працэсу і знаходжанні ў будынках, збудаваннях і на тэрыторыі ўстаноў адукацыі», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным прэс-службай Мінадукацыі ў суботу.

Згодна з даручэннямі Карпенкі, будуць прынятыя дадатковыя меры па ўзмацненні кантролю доступу старонніх асоб ва ўстановы адукацыі, а таксама іншыя меры па ўмацаванні рэжыму бяспекі ў іх, удакладнілі ў ведамстве.

Таксама будзе арганізавана ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых службаў, у тым ліку органаў аховы і правапарадку, «у мэтах выканання практычных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання грамадзян ва ўстановах адукацыі».

«Адпаведны ліст накіраваны ва ўсе ўстановы адукацыі», — адзначылі ў Міністэрстве.

Нагадаем, учора студэнты ў фае ВНУ спявалі песні, пасля чаго пяць чалавек жорстка затрымалі і адвезлі ў Партызанскі РУУС. Рэктар паабяцала, што іх вернуць у ВНУ — так і адбылося. На хлопцаў склалі пратаколы па арт. 23. 34 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0