Славакія створыць фонд для падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці пасьля несвабодных, недэмакратычных і сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, паведаміў Nový Čas.

На падтрымку беларусаў, якія сталі ахвярамі рэпрэсій, плануюць вылучыць 250 тысяч еўра.

У якасці адной з формаў падтрымкі мяркуюць выдаць да 20 дадатковых стыпендый беларускім студэнтам для навучаньня ў Славакіі. Цяпер там на дзяржаўнай стыпендыі вучацца 2 беларусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0