Пасяджэнне па справе беларускіх журналістаў, затрыманых 1 верасня ў Мінску пасля завяршэння студэнцкай акцыі пратэсту, пройдзе ў анлайн-фармаце ў судзе Кастрычніцкага раёна.

Журналісты, якія знаходзяцца цяпер у РУУС, будуць дапытаныя па відэасувязі «ў сувязі са звязанымі з пандэміяй каранавіруса абмежаваннямі».

У аўторак міліцыя ў Мінску затрымала супрацоўнікаў некалькіх СМІ, у тым ліку двух журналістаў tut.by і трох — «Камсамольскай праўды ў Беларусі». Шэраг затрыманых журналістаў засталіся ў РУУС да раніцы, як патлумачыла прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава, «у рамках адміністрацыйнага працэсу». Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з патрабаваннем неадкладна вызваліць затрыманых, іх калегі ўсю ноч дзяжурылі каля РУУС.

Журналістам інкрымінуюць «удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0