Ірына Ласіхіна з Бабруйска адправіла ў СІЗА №1 «ліст надзеі» вязню Сяргей Ціханоўскаму. Праз месяц ён даслаў ёй адказ, піша mogilev.online.

Жанчына напісала каля 40 лістоў розным палітычным зняволеным, у тым ліку Віктару Бабарыку і яго сыну Эдуарду.

Па словах бабруйчанкі, першыя тыдні пасля адпраўкі яна кожны дзень зазірала ў паштовую скрыню з надзеяй атрымаць адказ, а пасля выбараў стала не да гэтага. Але пазней Ірына атрымала ліст ад Сяргея Ціханоўскага. На канверце стаяла дата, 16 ліпеня, ліст ішоў больш за месяц — жанчына атрымала яго толькі 27 жніўня.

У лісце Сяргей падзякаваў Ірыне за яе суперажыванне палітвязням і паведаміў, што па той бок дзейнічае цэнзура. У камеры ў яго няма іншай магчымасці бавіць час, акрамя як пісаць лісты. Ён таксама папрасіў укладваць у пасланне канверт з адрасам і скончыў ліст словамі «Верым, можам, пераможам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0