Andrius Ufartas, delfi.lt

Andrius Ufartas, delfi.lt

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адказаў на заяву міністра РФ Сяргея Лаўрова, які абвінаваціў Літву ў парушэнні суверэнітэту Беларусі і спробе дэстабілізаваць становішча ў Беларусі, піша delfi.lt.

«Літва не ўмешвалася і не будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, паколькі ў яе няма на гэта права і няма такіх намераў.

Аднак Літва дапамагала і будзе дапамагаць жыхарам Беларусі, якім пагражае небяспека. На думку Літвы і ЕС з палітычнага тупіка Беларусь могуць вывесці новыя празрыстыя выбары, якія прызналі б жыхары Беларусі і міжнародная супольнасць», — сказаў Лінкявічус.

Лінкявічус адзначыў, што Літва надала Ціханоўскай ахову, але ніяк не ўмешваецца ў дзейнасць апошняй і не ўплывае на яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0