«Прэсбол»

«Прэсбол»

Брэсцкае «Дынама» ў трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляе з «Макабі» з Тэль-Авіва.

Матч (на гэтай стадыі — адна гульня) пройдзе 15-16 верасня ў Ізраілі.

Пераможца дуэлі не толькі гарантуе сабе выхад у плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але, як мінімум, выхад у групавы раўнд Лігі Еўропы.

Матчы плэй-оф кваліфікацыі будуць складацца ўжо з дзвюх гульняў: 22-23 і 29-30 верасня. Групавы турнір пачнецца 20 кастрычніка.

А 14-й суперніка ў 2-м раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы дазнаецца БАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0