Лукашэнка і Пуцін стэлефанаваліся сёння днём, паведамляе тэлеграм-канал Пул першага.
«Абмеркавалі сітуацыю ўнутры нашай краіны і на знешнім контуры, асабліва на заходнім кірунку», — гаворыцца ў паведамленні.
Пул першага падкрэслівае, што самае цікавае — па тэме каранавіруса.
Кіраўнікі краін дамовіліся, што беларусы ў добраахвотным парадку возьмуць удзел у трэцім этапе выпрабаванняў вакцыны ад каранавірусу, вырабленай у РФ. Таксама Беларусь стане першай краінай, куды будзе пастаўлена дадзеная вакцына.
0
0
0
0
0
0