У Гродне зафіксавана парушэнне выбарчага заканадаўства на ўчастку №11 Ленінскага раёна. Там побач з агульнаінфармацыйным плакатам аб выбарах вывешаны асобна партрэт аднаго з кандыдатаў, а менавіта Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе сайт elections2020.spring96.org.

Фотаздымкі ўсіх іншых кандыдатаў вывешаныя толькі на дзвярах на агульным плакаце. Гэта відавочна парушае прынцып роўнасці агітацыі.

Дадзены выбарчы ўчастак размешчаны ў інтэрнаце медкаледжа (вуліца Горкага, 61/1).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0